Лабынцаў Ю.А.
У 1910 годзе ў Віленскай друкарні «Рускі пачын» была апублікавана брашура а. Аляксандра Вераксіна (1872-1918), якая распавядала пра гісторыю Беразвечскага манастыра і прызначалася, як паказваў сам аўтар, «для раздачы народу ў дзень маючага адбыцца асвячэння галоўнага монастырскага храму – гэтай выдатнай гістарычнай святыні, адноўленнай з напоўразбуранага стану ў ранейшую прыгажосць». На думку а. Аляксандра, які «ўважліва разгледзеў шматлікія дакументы…, якія… знайшоў у архіве Свяшчэннага Сінода і часткова ў Імператарскай Археалагічнай Камісіі …», «Беразвечскі манастырь ніколі не быў каталіцкім, яго цудоўны храм – не быў касцёлам…».
Асобнікі гэтай брашуры, якая змяшчае мноства разнастайных звестак па мясцовай гісторыі, былі шырока распаўсюджаны сярод праваслаўнага насельніцтва Глыбоччыны стагоддзе назад. Існуюць яны тут і па гэты дзень, праўда, стан усіх з іх, бачаных намі, вельмі «зачытаны», дэфектны, што сведчыць аб іх значнай папулярнасці на працягу шмат дзесяцігоддзяў.
![]() |
![]() |
![]() |